Приветствую Вас, Гость
Главная » 2012 » Июль » 12

Ярмошына едзе ў Вену з уласнай ініцыятывы, а не па запрашэнні. Пра гэта распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар БДІПЧ АБСЕ Томас Рымер. Томас Рымер: “Магу пацвердзіць, што Ярмошына зарэгістравалася на мерапрыемства. Але яна не атрымоўвала запрашэння ад АБСЕ. Удзел у мерапрыемстве вольны для грамадскасці і асобаў, якія прадстаўляюць НДА. Любы зацікаўлены, хто можа ўнесці свой унёсак, можа зарэгістравацца анлайн, а пасля наведаць канферэнцыю”. На думку Томаса Рымера, пра шэнгенскую візу Лідзіі Ярмошынай "лепш запытацца ў аўстрыйскім ўрадзе, які вырашае выдаваць візу ці не". Рымер выказаў меркаванне, што Лідзія Ярмошына і Мікалай Лазавік маглі атрымаць візы ў аўстрыйскай амбасадзе ў Мінску. Што цікава, у Мінску ёсць толькі аўстрыйскае консульства, якое не займаецца выдачай візаў. Нагадаем, раней стала вядома, што неўязныя ў ЕС старшыня беларускага Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, а таксама сакратар арганізацыі Мікалай Лазавік атрымалі шэнгенскія візы. Як паведаміў Мікалай Лазавік, іх афіцы ... Читать дальше »
Просмотров: 908 | Добавил: qqq | Дата: 12.07.2012 | Комментарии (2)