Главная » 2012 Июль 19 » Камароўка: пінскія памідоры ўдвая даражэй за ўкраінскія, лісічкі каштуюць 50 тысяч
17:29 Камароўка: пінскія памідоры ўдвая даражэй за ўкраінскія, лісічкі каштуюць 50 тысяч | |
Журналісты ізноў зладзілі шпацыр па Камароўцы і даведаліся, што пінскія памідоры каштуюць даражэй за прывазныя ўкраінскія,а персікі ідуць на кампоты. — Колькі просіце за паўлітра чарніц? — пытаюся ў камароўскіх прадаўцоў, якія размясціліся непадалёк ад увахода на рынак. — Аддаём за пятнаццаць, — адказваюць мне. Яшчэ месяц таму, калі сезон лясной прадукцыі толькі набіраў сілу, гэтую ж колькасць ягад прадавалі за 20 тысяч рублёў. Змяніліся кошты, іншыя змены пакупнікі таксама заўважылі. Літаральна за некалькі тыдняў гандлёвыя латкі Камароўкі прыкметна пацяжэлі. Удалося знайсці не толькі звыклую гародніну і садавіну, якой на рынку заўжды даволі, але і, напрыклад, жоўтую чарэшню, маладую кукурузу, буякі. | |
|
Всего комментариев: 0 | |